У Гомелі на прыпынку сутыкнуліся аўтобус і тралейбус, ёсць пацярпелыя (фота)

Источник материала:  
05.02.2018 15:29 — Разное
У Гомелі на прыпынку сутыкнуліся аўтобус і тралейбус, ёсць пацярпелыя (фота)
Фота Анатоля Вераб’ёва, vk.com/gomel_detka

У Гомелі на прыпынку грамадскага транспарту сутыкнуліся аўтобус і тралейбус. Здарэнне адбылося ў панядзелак каля 12-й гадзіны. На прыпынку “Вуліца Макаёнка” з тралейбусам сутыкнуўся аўтобус, які рухаўся ззаду. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, кіроўца аўтобуса не ўлічыў умовы надвор’я і не паспеў затармазіць на слізкай дарозе.

У аўтааварыі пацярпелі трое чалавек. 7-гадоваму хлопчыку і мужчыне пенсійнага ўзросту аказалі меддапамогу і адпусцілі дахаты: першы стукнуўся носам, а другі — спіной. А вось пацярпелую жанчыну шпіталізавалі.

Фотаздымкі з месца здарэння з’явіліся ў сацыяльных сетках.

←Литовский клуб поверил Википедии и подписал контракт с футболистом, который выдумал себе карьеру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика