У Мінску сутыкнуліся трамвай і легкавік
05.02.2018 08:13
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася пры ДТЗ, якое адбылося 4 лютага каля 22-й гадзіны ў Мінску на вуліцы Якуба Коласа, інфармуе прэс-служба МНС.
Пра інцыдэнт ратавальнікам паведамілі відавочцы, затэлефанаваўшы на нумар 101. На месцы здарэння выявілая, што на праезнай частцы стукнуліся легкавы аўтамабіль "Нісан Альмера" і трамвай, які рухаўся па маршруце №1 "Зялёны Луг — плошча Мяснікова".
Кіроўцу "Нісана" ратавальнікам давялося дэблакаваць з дапамогай аварыйна-выратавальнага інструменту. Медыкі шпіталізавалі яго ў цяжкім стане.