У Брэсце п’яны кіроўца скончыў вечар сустрэчы выпускнікоў сур’ёзным ДТЗ

Источник материала:  
04.02.2018 14:29 — Разное
У Брэсце п’яны кіроўца скончыў вечар сустрэчы выпускнікоў сур’ёзным ДТЗ
Фота: ДАІ

У Брэсце п’яны кіроўца “Опеля” ў вечар сустрэчы выпускнікоў пратараніў чужы аўтамабіль і траўмаваў мужчыну. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, аварыя 4 лютага адбылася каля 4.30. 27-гадовы хлопец ехаў па вуліцы 28 Ліпеня і падчас пад’ёму на мост сутыкнуўся з “Мерсэдэсам”, які стаяў у першай паласе.

Кіроўца “Мерседэса” стаяў на праезнай частцы перад машынай. Ён атрымаў пашкоджанні і быў шпіталізаваны.

Вінаватага ў аварыі праверылі — у яго крыві было 1,86 праміле алкаголю. Стаж кіравання транспартам — 9 месяцаў. Таксама высветлілася, што ён быў пазбаўлены правоў і неаднаразова затрымліваўся дарожнымі інспектарамі.

←В Сирии сбит российский штурмовик Су-25

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика