1 лютага ў Беларусі прагназуюцца снег і моцны вецер

Фота: pixabay.com
У першы дзень лютага ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы ў паўночна-заходніх раёнах, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, удзень — з дажджом. Месцамі — слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы 5-10 метраў за секунду, па паўночным захадзе чакаюцца парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад нуля да 6 градусаў марозу, па паўночным усходзе чакаецца -7...-9 градусаў. Удзень прагназуецца ад 1 градусу марозу да 4 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе будзе да 6 градусаў вышэй за нуль.