Васьмікласнік трапіў пад МАЗ у Лагойскім раёне
31.01.2018 13:38
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Школьнік трапіў пад колы грузавіка ў вёсцы Астрашыцы Лагойскага раёна, піша tut.by са спасылкай на ДАІ УУС Мінаблвыканкама.
ДТЗ адбылося на 20-м кіламетры трасы Бараўляны — Лагойск 30 студзеня каля 16.20.
58-гадовы кіроўца грузавіка МАЗ ехаў у напрамку Астрашыцкага Гарадка. Ён не паспеў зрэагаваць на тое, што з-за рэйсавага аўтобуса, які стаяў на прыпынку, на праезную частку выйшаў 14-гадовы школьнік. Хлопчык пераходзіў вуліцу ў неналежным месцы.
Школьнік пры здарэнні атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне лякарні.