У Жабінцы рабочы разбіўся насмерць пры падзенні з вышкі

Источник материала:  
31.01.2018 10:51 — Разное
У Жабінцы рабочы разбіўся насмерць пры падзенні з вышкі
Фота: БЕЛТА

Смяротныя траўмы атрымаў рабочы ў Жабінцы, калі зваліўся з металічнай вышкі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Няшчасны выпадак здарыўся 30 студзеня каля 15-й гадзіны. 44-гадовы рабочы прыватнага прадпрыемства займаўся мантажнымі работамі на складскім корпусе. Калі ён паспрабаваў спусціцца ўніз па вонкавым боку металічнай вышкі, то сарваўся наніз з ўзроўню трэцяга паверха. Мужчына зваліўся на бетоннае пакрыццё.

Яго шпіталізавалі з траўмамі ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні. Аднак дактары не маглі выратаваць жыццё пацярпелага: у 22.55 ён памёр.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць абставіны здарэння. 

Паведамляецца, што загінулы мужчына пражываў у Брэсце.

←Мининформации запретило распространение интерактивного телеканала"Дамский клуб"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика