У Гомелі грузавік збіў на пешаходным пераходзе дзвюх жанчын (фота, відэа)
30.01.2018 20:39
—
Разное
Фота: gomel.today
Дзве жанчыны ў Гомелі атрымалі траўмы, калі ў іх урэзаўся на пешаходным пераходзе грузавы аўтамабіль. Здарэнне адбылося 30 студзеня ў 16.15 на скрыжаванні вуліцаў Барыкіна і Барысенкі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.
Паведамляецца, што легкавік "Форд" прапускаў пешаходаў, якія пераходзілі праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У гэты момант у легкавік урэзаўся МАЗ. Пры ДТЗ грузавік адкінула на пешаходны пераход, дзе ён збіў дзвюх жанчын. Яны былі шпіталізаваныя з траўмамі.
Паводле звестак сайта gomel.today, абедзве жанчыны — работніцы домабудаўнічага камбіната, непадалёк ад якога і адбылася аварыя
На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група, якая высвятляе прычыны і акалічнасці здарэння.