У беларускага дыпламата ў Маскве скралі правы і дакументы

Источник материала:  
30.01.2018 16:59 — Разное
У беларускага дыпламата ў Маскве скралі правы і дакументы
Фота: ria.ru

У дарадцы-пасланніка беларускай амбасады ў Маскве скралі сумку з правамі і дакументамі, паведамляе ria.ru.

"Матэрыяльная шкода нязначная — правы і дакументы. Гэта не рабаванне, гэта дробны крадзеж", — удакладнілі ў амбасадзе.

Паведамляецца, што здарэнне адбылося на Рублёўскай шашы. Пацярпелы звярнуўся ў паліцыю, злачынцаў шукаюць. Па звестках амбасады, зламыснікі раней паспелі адзначыцца ў Маскве некалькі разоў. 

У праваахоўных органах журналістам паведамілі, што з нагоды крадзяжу пачалі крымінальную справу.

←Ок, светофоры сломались - и что мы теперь будем делать? Тест по ПДД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика