У Мінску будаўнік упаў з вышыні шостага паверха
29.01.2018 15:03
—
Разное

Фота: sk.gov.by
У Мінску 39-гадовы будаўнік упаў з вышыні шостага паверха і загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося раніцай 28 студзеня на будоўлі шматпавярховага жылога дома па праспекце Дзяржынскага. Мужчына працаваў цесляром-бетоншчыкам. У момант здарэння выконваў маналітныя працы каля краю пляцоўкі.
Па факце смерці мужчыны Следчы камітэт праводзіць праверку. Як адзначае афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Марына Дранькова, у рабочага была каска і страховачны пояс для замацавання да троса, ён прайшоў адпаведны інструктаж. Калегі загінулага кажуць, што ў той дзень мужчына скардзіўся на кепскае самаадчуванне. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.