У Мухаўцы знайшлі цела мужчыны, які знік у Брэсце месяц таму
29.01.2018 13:27
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: virtualbrest.by
У Мухаўцы знайшлі цела мужчыны, які знік у Брэсце месяц таму. Адзначаецца, што на ім няма бачных слядоў гвалтоўнай смерці.
34-гадовы беспрацоўны жыхар Брэста Пётр Раманенка сышоў з дому 18 снежня. З таго часу яго ніхто не бачыў. Жыў мужчына ў адной кватэры з маці і айчымам. Яны і звярнуліся да праваахоўнікаў з заявай пра знікненне.
Труп у рацэ заўважылі рыбакі каля Лядовага палацу і патэлефанавалі ў міліцыю. Праваахоўнікі праводзяць праверку.