У Брэсце 78-гадовы кіроўца збіў школьніка на “зебры”
28.01.2018 16:53
—
Разное
![У Брэсце 78-гадовы кіроўца збіў школьніка на “зебры”](http://www.21.by/pub/news/2018/01/1517157710081217.jpg)
Фота: ДАІ
У Брэсце школьнік трапіў пад колы “Фольксвагена Пола”. Як перадае прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, здарэнне адбылося ўвечары 27 студзеня. 12-гадовы падлетак пераходзіў дарогу па “зебры” на скрыжаванні праспекта Партызанскага з вуліцай Маладагвардзейскай, калі яго збілі.
Кіроўцы “Фольксвагена” 78 гадоў. Цяпер ДАІ высвятляе абставіны аварыі. Пацярпелы школьнік атрымаў розныя траўмы і быў дастаўлены ў лякарню.