У Магілёве легкавік пратараніў дзверы гандлёвага цэнтра

Источник материала:  
27.01.2018 16:32 — Разное
У Магілёве легкавік пратараніў дзверы гандлёвага цэнтра
Фота з сацыяльных сетак

У Магілёве легкавік пратараніў дзверы гандлёвага цэнтра. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Магілёўскага аблвыканкама, інцыдэнт адбыўся 27 студзеня каля паўночы. За рулём была жанчына 1990 года нараджэння, якая не справілася з кіраваннем.

Спачатку машына наскочыла на агараджальную паўсферу, а потым пачала з’язджаць. Пасля занадта моцнага націскання на педаль газу аўтамабіль рэзка саскочыў з паўсферы і заехаў у дзверы крамы. Таксама машына знесла знак пешаходнага пераходу.

Інспектары ДАІ на месцы аформілі ДТЗ і кіроўца заплаціла штраф. Кампенсаваць страты яна будзе непасрэдна краме.

←Второй тур кастинга комментаторов игр чемпионата по футболу переносится. Пришло 117 заявок

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика