У Валожынскім раёне на пажары загінулі мужчына і жанчына

Источник материала:  
27.01.2018 11:29 — Разное
У Валожынскім раёне на пажары загінулі мужчына і жанчына
Фота з архіву

Два чалавекі сталі ахвярамі пажару, які здарыўся ў аграгарадку Гародзькі Валожынскага раёна. Інцыдэнт адбыўся ўдзень 26 студзеня — паведамленне пра ўзгаранне паступіла на лінію МНС у 13.43. Гарэў жылы дом. Загінуў яго гаспадар, а таксама жанчына, якая была ў гасцях. Прычына пажару высвятляецца.

Прыкладна ў той самы час быў пажар у прыватным доме ў Вілейцы. Там пажарныя паспелі ўратаваць гаспадара дома.

Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення МНС па Мінскай вобласці, за мінулыя суткі ў рэгіёне адбылося 9 пажараў.

←Военпроект показал, как будет выглядеть Лошица-8

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика