На Эльбрусе знайшлі зніклых беларускіх альпіністаў

Источник материала:  
26.01.2018 18:38 — Разное
На Эльбрусе знайшлі зніклых беларускіх альпіністаў
Фота: tut.by

На Эльбрусе ў Кабардзіна-Балкарыі (Расія) знайшлі зніклых беларускіх альпіністаў. Пошукавая аперацыя працягвалася два дні і яна дала вынікі. 23-гадовы жыхар Гомеля Іван Мартынюк і 32-гадовы мінчук Дзмітрый Літвінскі, якія не выходзілі на сувязь з 17 студзеня, жывыя і здаровыя, паведамляе партал tut.by.

Адзначаецца, што расійскія ратавальнікі знайшлі беларусаў пад перавалам Ірык, знізу ўсходняга схілу Эльбруса. Альпіністы здольныя ісці самастойна. Мяркуецца, што ў тым раёне проста не было сувязі, таму альпіністы і выйшлі на перавал — спадзяваліся, што ўдасца патэлефанаваць. Спачатку ратавальнікі знайшлі іх рукзакі, пакінутыя на схіле гары, а пасля — і іх уладальнікаў.

←"Зарабатываю 1500 рублей на полторы ставки и за дежурства". Медики - о зарплатах и нагрузках

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика