Жыхар Пінскага раёна прайграў 2000 долараў і ўтапіўся
26.01.2018 14:24
—
Разное
Фота: БЕЛТА
35-гадовы мужчына ў Пінску патануў у рацэ, праваліўшыся пад лёд. Падрабязнасці інцыдэнту агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.
Няшчаснае здарэнне адбылося ўвечары 25 студзеня. Перад гэтым жыхар вёскі Пінкавічы бавіў час у зале гульнявых аўтаматаў. Там ён прайграў 2000 долараў.
Каля 21-й гадзіны ён прыйшоў на набярэжную, папрасіў у мінакоў мабільнік і затэлефанаваў у міліцыю. Мужчына заявіў міліцыянтам, што хоча пакончыць жыццё самагубствам. Пасля гэтага ён зняў з сябе верхнюю вопратку і выйшаў на тонкі лёд. Ён трапіў у прамоіну і амаль адразу пайшоў пад ваду.
Цела загінулага каля 12-й гадзіны знайшлі вадалазы.