У суботу ў Беларусі прагназуецца мокры снег і туман

Источник материала:  
26.01.2018 15:00 — Разное
У суботу ў Беларусі прагназуецца мокры снег і туман
Фота: БЕЛТА

У суботу, 27 студзеня,  у Беларусі прагназуецца мокры снег і туман. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы па поўначы, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, днём па захадзе — з дажджом. Месцамі чакаецца туман, галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад 1 градуса марозу на захадзе да 10 са знакам "мінус" па ўсходзе Беларусі. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад нуля да -6, па захадзе краіны будзе +1...+2 градусы.

←Таможенники пресекли перемещение шести премиум-авто, разыскиваемых Интерполом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика