Міліцыя знайшла "мінёра", які "замініраваў" Палескі ўніверсітэт
25.01.2018 20:27
—
Разное
Фота: pixabay.com
Міліцыя вылічыла чалавека, які стаў прычынай масавай эвакуацыі з Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, піша sb.by.
Як паведамляла Еўрарадыё, 24 студзеня з будынка ПалесДУ эвакуявалі 210 чалавек. Нагодай стала паведамленне бібліятэкаркі, што прынтар, падключанага да ўніверсітэцкай сеткі, надрукаваў звесткі пра бомбу ў адным з кабінетаў.
Спецыялісты чатыры гадзіны правяралі будынак і высветлілі, што выбуховага прыстасавання ў будынку няма.
Неўзабаве міліцыя вылічыла і "мінёра". Гэта 23-гадовы супрацоўнік універсітэта. Цяпер з ім працуюць супрацоўнікі крымінальнага вышуку Пінскага ГАУС. Пінчук кажа, што хацеў адправіць улётку калегу, каб разыграць яго, але тэкст пайшоў не туды.
Па факце вядзецца далейшая праверка.