Мінулая ноч стала самай халоднай у Беларусі ў цяперашнюю зіму

Источник материала:  
24.01.2018 11:24 — Разное
Мінулая ноч стала самай халоднай у Беларусі ў цяперашнюю зіму
Фота: БЕЛТА

Мінулая ноч стала самай халоднай у Беларусі ў цяперашнюю зіму. У Вілейцы пад раніцу тэмпература паветра апускалася да -22,9 градуса, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў. Халоднае надвор’е ўсталявалася з-за антыцыклону. Аднак ужо ў бліжэйшыя дні надвор’е ў нашай краіне будзе змяняцца, чакаецца чарговае пацяпленне. А значыць тэмпература паветра зноў будзе значна ніжэйшая за кліматычную норму.  

Уначы ў чацвер, 25 студзеня, прагназуецца ад 0 на захадзе да -10 на ўсходзе, удзень — ад -3 да +3 градусаў. К пятніцу, 26 студзеня, у начныя гадзіны будзе ўжо толькі ад 0 да -6, толькі на Гомельшчыне — да 10 градусаў марозу. У дзённыя гадзіны будуць тыя ж ад -3 да +3, як і напярэдадні.

←ЕБРР планирует подписать документы о вхождении в Белинвестбанк осенью 2018 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика