У вестыбюлі станцыі “Каменная горка” мінскага метро працавалі сапёры
22.01.2018 20:50
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У вестыбюлі станцыі “Каменная горка” (выхад да будаўнічага гіпермаркета “Мацярык”) мінскага метро працавалі сапёры. Здарэнне адбылося ўвечары 22 студзеня. Там хтосьці пакінуў сумку, што было заўважана. Месца ачапілі міліцыянеры, а вестыбюль часова быў перакрыты для пасажыраў. Сапёры праверылі знаходку і ў ёй не было нічога небяспечнага, толькі асабістыя рэчы, інфармуе ў Twitter прэс-служба Мінскага метрапалітэна.