Памерла адна з жанчын, што атруціліся таксічнай вадкасцю на заводзе ў Барысаве

Источник материала:  
20.01.2018 16:52 — Разное
Памерла адна з жанчын, што атруціліся таксічнай вадкасцю на заводзе ў Барысаве
Фота з адкрытых крыніцаў

Памерла адна з жанчын, што атруціліся таксічнай вадкасцю на прадпрыемстве ў Барысаве. Як нагадвае БЕЛТА, здарэнне адбылося ўдзень 14 кастрычніка 2017 года на мясцовым прадпрыемтсве, якое займаецца вытворчасцю прадуктаў з рыбы. У той дзень у лякарню трапілі некалькі жанчын з хімічнымі апёкамі рознай ступені.

Высветлілася, што напярэдадні яны спажывалі невядомую вадкасць, пасля чаго адчулі сябе блага і звярнуліся па медыцынскую дапамогу. Тры жанчыны трапілі ў рэанімацыю ў вельмі цяжкім стане. Адна з жанчын памерла.

Следчы камітэт праводзіць расследаванне па факце гэтага здарэння — прызначаныя экспертызы і лабараторныя даследаванні. Па іх выніках будзе прынятае працэсуальнае рашэнне.

 

←В Могилеве BMW влетел в остановку и сбил трех человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика