Жыхар Лідскага раёна пашкодзіў два аўтамабілі, выкінуўшы тэлевізар з акна

Источник материала:  
18.01.2018 15:05 — Разное
Жыхар Лідскага раёна пашкодзіў два аўтамабілі, выкінуўшы тэлевізар з акна
Фота: uvd.grodno.by

У міліцыю Лідскага раёна 9 студзеня звярнуліся ўладальнікі двух аўтамабіляў — Volkswagen Golf і Volkswagen Jetta. Яны заявілі, што іх аўто былі пашкоджаныя, перадае прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

На месцы супрацоўнікі Лідскага РАУС выявілі, што на машыны нехта скінуў тэлевізар, гаршкі з кветкамі, а таксама фрагменты мэблі. 

Праваахоўнікі выявілі, што зрабіў гэта непрацуючы 45-гадовы жыхар вёскі Вавёрка Лідскага раёну. Увечары 1 студзеня мужчына выпіваў. У нейкі момант нецвярозы грамадзянін вырашыў пазбавіцца ад лішніх рэчаў — і выкінуў іх у акно. У выніку была пашкоджаная чужая маёмасць. 

Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. 

←Как за 2 месяца: продать однушку в Минске, купить участки за городом, построить дом за 30 тысяч

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика