У Бабруйску два рабочыя зваліліся з васьмі метраў
18.01.2018 13:17
—
Разное
Фота: sudexpert.gov.by
Трагічны інцыдэнт адбыўся ўчора каля 11-й гадзіны раніцы ў Бабруйску. Два рабочыя атрымалі траўмы, калі звалілася аўтавышка на платформе аўтамабіля "ЗіЛ". Як удакладняе komkur.info, здарэнне адбылося ў двары дома №132 па вуліцы Кастрычніцкай.
Рабочыя займаліся сезонай абрэзкай дрэваў. Ад пашкоджання гідраўлічнага мацавання механізму пад'ёму стрэлы металічная плацоўка, на якой працавалі рабочыя звалілася з вышыні васьмі метраў, паведаміў старшы следчы Бабруйскага міжрайаддзела Следчага камітэта Палякоў. Пры гэтым пацярпелі 35-гадовы і 26-гадовы рабочыя . Яны атрымалі множныя траўмы і былі шпіталізаваныя. Іх стан медыкі ацэньваюць як цяжкі.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі.