У ДТЗ у Камянецкім раёне загінуў кіроўца "Таёты"

Источник материала:  
18.01.2018 08:29 — Разное
У ДТЗ у Камянецкім раёне загінуў кіроўца "Таёты"
Фота: gaibrest.by

Снегапад, які прыйшоў у сераду ў Беларусь, пагоршыў сітуацыю на дарогах краіны. У Камянецкім раёне Брэстчыны каля 16-й гадзіны адбылося ДТЗ са смяротным фіналам. 

65-гадовы кіроўца "Таёта Камры" ехаў па трасе ад Высокага ў бок Брэста. багнаўшы спадарожны аўтамабіль і вярнуўшыся ў сваю паласу, кіроўца не справіўся з кіраваннем аўтамабіля. Як паведамляе gaibrest.by, машына з'ехала ў кювет і ўрэзалася ў прыдарожнае дрэва. Ммужчына загінуў на месцы ДТЗ. 

ДАІ выявіла, што кіроўца быў прышпілены рамянём бяспекі, на аўтамабілі стаялі зімовыя шыны. 

Цяпер па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Як паведамляла Еўрарадыё, ДТЗ са смяротным вынікам адбыліся ўчора ў Слоніме і пад Рэчыцай. Агулам у дарожных здарэннях за дзень загінулі не менш за шэсць чалавек. 

←Лучший хоккеист Беларуси-2012 зарегистрирован кандидатом в депутаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика