У ДТЗ у Рэчыцкім раёне загінулі супрацоўнікі Гомельскага аблвыканкама

Источник материала:  
17.01.2018 21:59 — Разное
У ДТЗ у Рэчыцкім раёне загінулі супрацоўнікі Гомельскага аблвыканкама
Фота: ДАІ

У дарожна-транспартным здарэнні ў Рэчыцкім раёне загінулі тры чалавекі. Удзень 17 студзеня на трасе мяжа Расійскай Федэрацыі — Гомель — Кобрын на пад’ездзе да Рэчыцы з боку Калінкавічаў сутыкнуліся грузавік МАЗ і легкавы аўтамабіль Skoda. Як інфармуе сайт sb.by, легкавік аднаўленню не падлягае. Загінулі двое мужчын (ва ўзросце 52 і 49 гадоў, адзін з іх — кіроўца) і жанчына (1969 года нараджэння). Целы загінулых з разбітай машыны даставалі супрацоўнікі МНС з дапамогай спецінструментаў. Высвятляюцца абставіны трагічнага здарэння.

Сайт nn.by дадае, што загінулыя — чыноўнікі і кіроўца Гомельскага аблвыканкама.

Як паведамляла Еўрарадыё, падобнае здарэнне ў сераду адбылося ў Слонімскім раёне. У лабавым сутыкненні фуры і легкавога аўтамабіля там загінулі 2 чалавекі, яшчэ 2 атрымалі траўмы.

←Роскачеству не понравился кефир «Савушкина продукта»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика