У чацвер у Беларусі будзе снежна і да -8 градусаў
17.01.2018 13:25
—
Разное

Фота: pixabay.com
Воблачнае з праясненнямі з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 18 студзеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па паўднёвым усходзе краіны чакаецца снег, слабая мяцеліца. На некаторых участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 5-10 метраў за секунду, уначы — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 2 да 8 градусаў са знакам "мінус", удзень — ад нуля да 5 градусаў марозу.