Беларусы затрымалі ўкраінца, які выдаваў марыхуану за сродак лячэння гемарою
16.01.2018 11:35
—
Разное

Фота: customs.gov.by
У Беларусі затрымалі ўкраінца, які выдаваў марыхуану за сродак лячэння гемарою. Мужчына прыехаў у нашу краіну на аўтамабілі Toyota RAV4, у якім у тэхналагічнай нішы былі схаваныя наркотыкі. Падчас агляду легкавіка ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Новая Гута" службовы сабака сваімі паводзінамі паказаў на магчымую наяўнасць наркатычных сродкаў. І мытнікі знайшлі высушанае рэчыва расліннага паходжання цёмна-зялёнага колеру.
Украінец заявіў, што гэта — лекавы сродак (пачэчуйная трава). Аднак эксперты засведчылі, што гэта 12 грамаў марыхуаны. У адносінах замежніка распачалі крымінальную справу, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.