Мінскія ратавальнікі даставалі руку трохгадовага дзіцяці з эскалатара
15.01.2018 19:03
—
Разное
Фота: МНС
Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася трохгадоваму дзіцяці ў мінскім гандлёвым цэнтры "Галілеа". Інфармацыя пра гэта з'явілася ў акаўнце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у Твітары.
Рука дзіцяці захрасла ў эскалатары. Даставаць яе адтуль давялося ратавальнікам.
Паведамляецца, што малечу забралі ў лякарню на абследаванне з падазрэннем на пералом пальцаў.