У Мінску падчас зарадкі загарэўся мабільны тэлефон, пацярпеў 3-гадовы хлопчык
15.01.2018 13:22
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Мінску падчас зарадкі загарэўся мабільны тэлефон “Samsung J7” (2015 года выпуску), пацярпеў 3-гадовы хлопчык. Як інфармуе прэс-служба МНС, у дзіцяці апёк нагі, яго шпіталізавалі.
Здарэнне адбылося а 6-й гадзіне раніцы 12 студзеня ў жылым доме па Грушэўскай вуліцы. Адзначаецца, што адбылося разбурэнне акумулятарнай батарэі. Прычына здарэння высвятляецца.
Вядома, што ў момант здарэння ў кватэры была маці хлопчыка.