У Турцыі самалёт выкаціўся з пасадачнай паласы і завіс над абрывам
14.01.2018 16:54
—
Разное
![У Турцыі самалёт выкаціўся з пасадачнай паласы і завіс над абрывам](http://www.21.by/pub/news/2018/01/1515946121147096.png)
Фота: Кадр з відэа
У Турцыі пасажырскі самалёт выкаціўся з пасадачнай паласы і завіс над абрывам. Інцыдэнт здарыўся ў горадзе Трабзон. Самалёт “Боінг” належыць авіякампаніі Pegasus Airlines, ён прыбыў з Анкары. Відэа з месца здарэння трапіла на YouTube.
На борце было 162 пасажыры і шэсць сябраў экіпажу. Усіх эвакуявалі, ніхто не пацярпеў, паведамляюць замежныя СМІ. Пасля інцыдэнту аэрапорт Трабзона зачынілі на некалькі гадзінаў.
Лайнер паднялі з абрыву тросам. Ужо вядома, што пілоты страцілі кіраванне, калі выконвалі манеўры.