У Смалявіцкім раёне пад лёд праваліліся двое рыбакоў, адзін загінуў

Источник материала:  
13.01.2018 14:33 — Разное
У Смалявіцкім раёне пад лёд праваліліся двое рыбакоў, адзін загінуў
Фота з адкрытых крыніцаў

У Смалявіцкім раёне двое рыбакоў праваліліся пад лёд, адзін з іх загінуў. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Мінскае абласное ўпраўленне МНС. Здарэнне адбылося сёння, 13 студзеня, на Пятровіцкім вадасховішчы. Выклік паступіў у дзяжурную частку ў 12.12. На момант прыбыцця выратавальнікаў аднаму з мужчын дапамаглі выбрацца з вады людзі, якія былі побач. Другога дасталі з вады супрацоўнікі МНС, але мужчына быў ужо мёртвы.

Дзень таму падобны інцыдэнт адбыўся ў Рагачоўскім раёне: каля пасёлка Беліцк праваліўся пад лёд і загінуў пенсіянер 1955 года нараджэння. Ён таксама прыйшоў павудзіць рыбу.

Марознае надвор’е ўсталявалася ў Беларусі ўсяго некалькі дзён таму: выратавальнікі нагадваюць, што выходзіць на слабы лёд пакуль яшчэ небяспечна.
 

 

←Тест на фантазию. Отличишь ли ты концепт-кар от серийного автомобиля по деталям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика