Апублікаванае відэа з месца падзення мотадэльтаплана ва Ушацкім раёне

Фота: sk.gov.by
Следчым камітэтам апублікаванае відэа з месца падзення мотадэльтаплана ва Ушацкім раёне. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 11 студзеня. Загінуў 36-гадовы жыхар Полацка, індывідуальны прадпрымальнік, які збіраўся купіць мотадэльтаплан і вырашыў праверыць яго ў палёце. З 26-гадовым прадаўцом, таксама жыхаром Полацка, ён сустрэўся на нядзейнай паветрана-пасадачнай паласе каля вёскі Кублішчана. Пакупнік узняўся на вышыню каля 50 метраў, праляцеў каля кіламетра, пасля чаго мотадэльтаплан упаў на поле. Пілот ад атрыманых у выніку падзення з вышыні траўмаў памёр на месцы здарэння. Вядома, што ён быў абсалютна цвярозы.
Прэс-служба Следчага камітэта паведамляе, што на месцы здарэння працягвае працаваць следчая група. На месца выехалі следчыя цэнтральнага апарату ведамства. Прызначаныя экспертызы.