Магілёўскі грузчык пабіў індывідуальнага прадпрымальніка

Источник материала:  
12.01.2018 08:10 — Разное
Магілёўскі грузчык пабіў індывідуальнага прадпрымальніка
Фота: sb.by

48-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Магілёва паскардзіўся ў мясцовую міліцыю. Мужчына заявіў, што на Цэнтральным рынку, дзе ён гандлюе, яго беспадстаўна збіў 39-гадовы грузчык, які таксама там працуе.

У каментары sb.by афіцыйная прадстаўніца Ленінскага РАУС Магілёва Алена Сіманава распавяла, што супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі падрабязнасці інцыдэнту. Выявілася, што спярша паміж мужчынамі была доўгая спрэчка, а потым адзін з іх пусціў у ход кулакі.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт. Там мусяць вырашыць, ці пачынаць крымінальную справу за хуліганства. Грузчыку пагражае пакаранне ад штрафу ці грамадскіх работ да трох гадоў пазбаўлення волі.

←Модель-трансгендер впервые появилась на обложке Playboy в Германии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика