З’явіліся здымкі з месца пажару ў Барысаўскім раёне, дзе загінулі 5 мужчын
11.01.2018 12:03
—
Разное

Фота: 112.by
З’явіліся здымкі з месца пажару ў Барысаўскім раёне, дзе загінулі 5 мужчын. Іх апублікавалі Сталічнае тэлебачанне і сайт ратавальнікаў.
У 2 гадзіны ночы 11 студзеня ў вёсцы Стайкі гарэў драўляны жылы дом. Прычына ўзгарання пакуль невядомая. Падчас пажару загінулі 49-гадовы гаспадар дома і яшчэ чацвёра мужчын. Цяпер праваахоўнікі высвятляюць асобы загінулых. Адзначаецца, што трагедыя ў Стайках — самая буйная ў Беларусі ў 2018 годзе.