У Віцебску высвятляюць абставіны гібелі пад коламі “Аўдзі” 73-гадовай жанчыны
10.01.2018 12:06
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У Віцебску высвятляюць абставіны гібелі пад коламі “Аўдзі 80” 73-гадовай жанчыны. Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак каля 19-й гадзіны легкавік наехаў на пенсіянерку, якая пераходзіла вуліцу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння.
У адносінах 25-гадовага кіроўцы распачалі крымінальную справу. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў цвярозы, у яго ўзялі біяаналізы. Аднак мужчыну не затрымлівалі, напісала на сваёй старонцы ў Facebook афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава. Праваахоўнікі шукаюць сведкаў, каб аднавіць поўную карціну трагічнага здарэння.