У Бабруйску невядомыя напалі на прытулак для жывёл і выпускалі на волю сабак
04.01.2018 15:48
—
Разное
![У Бабруйску невядомыя напалі на прытулак для жывёл і выпускалі на волю сабак](http://www.21.by/pub/news/2018/01/1515070962667742.jpg)
Здымак з архіву. Фота: ria.ru
У Бабруйску невядомыя напалі на прытулак для жывёл. Здарэнне адбылося ўначы 2 студзеня. Як інфармуе сайт bobruisk.ru са спасылкай на Бабруйскае грамадскае аб’яднанне абароны жывёл “Дабрадзейнасць”, былі часткова зламаныя заднія сцены трох вальераў (агулам там валанцёры і неабыякавыя грамадзяне пабудавалі 37 вальераў). Аднак з 10 сабак, якія там былі, збеглі толькі 2. Увечары яны вярнуліся назад.
На месца здарэння прыязджала міліцыя. Матывы зламыснікаў невядомыя.