Міліцыянт у Віцебску выратаваў на пажары бяздомнага
04.01.2018 11:35
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
3 студзеня ў 15.58 віцебскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у сутарэнні шматкватэрнага дома на вуліцы Ленінградскай.
Прыбыўшы на месца выкліку, падраздзяленні МНС пабачылі, што ў памяшканні гарыць смецце, з-за чаго ўзнікла моцнае задымленне.
Яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў з памяшкання быў выратаваны бяздомны мужчына. Яго ратавальнікам быў мясцовы міліцыянт. Выратаванага даставілі ў лякарню з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння і апёкамі 1-2 ступені (10% цела)".
Ратавальнікі ліквідавалі пажар, эвакуяваць жыхароў дома не спатрэбілася.
Мяркуецца, што прычынай пажару магла стаць неасцярожнасць пацярпелага пры курэнні.