У Гомельскай вобласці яшчэ адзін мост прызналі аварыйным (відэа)
Фота: скрыншот з відэа.
У Гомельскай вобласці яшчэ адзін аўтамабільны мост прызналі аварыйным. Мост праз Сож каля вёскі Бабовічы звязвае аб’язную дарогу, якая вядзе ў абласны цэнтр. Нядаўна на ім быў спынены рух грузавікоў (іх накіравалі ў аб’езд праз горад). Гэтае рашэнне тлумачылі магчымым кепскім станам некаторых канструкцый. Спецыялісты правялі даследаванне і высветлілася, што ў адным з блокаў моста стала непрыдатная арматура, інфармуе тэлеканал АНТ. Адзначаецца, што ўжо ў бліжэйшы час Міністэрства транспарту вызначыць від і тэрміны рамонту.
Можна меркаваць, што праблемы з мостам выявіліся пасля здарэння ў канцы мінулага года ў Жыткавіцкім раёне. Там прасеў амаль 900-метровы мост праз Прыпяць на трасе Жыткавічы — Давід-Гарадок — мяжа Украіны. Рух быў спынены, побач пабудавалі пантонны мост, а замест яго з’явіцца часовы металічны мост.