У Пружанскім раёне кіроўца "Фальксвагена" збіў зубра
03.01.2018 14:35
—
Разное
Фота: gaibrest.by
Малады зубр загінуў у выніку ДТЗ, якое адбылося каля 5-й гадзіны раніцы 1 студзеня ў Пружанскім раёне, паведамляе gaibrest.by.
26-гадовы жыхар Жабінкі ехаў на аўтамабілі "Фальксваген Пасат" па аўтадарозе Р-85 Слонім-Высокае. На 101-м кіламетры дарогі на праезную частку раптоўна выскачыла маладое зубраня, з якім сутыкнулася аўто. Гэтае сутыкненне стала фатальным для жывёлы.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.