Пінчук абліў дзвюх знаёмых гаручай вадкасцю і падпаліў
03.01.2018 10:25
—
Разное
Фота: pixabay.com
Дзве жанчыны ў Пінску трапілі ў лякарню пасля сумеснай выпіўкі. Здарэнне адбылося зранку 2 студзеня ў 4.30.
Паводле інфармацыі МУС, 39-гадовы мужчына пасля сумеснай выпіўкі абліў гаручай вадкасцю і падпаліў дзвюх 38-гадовых жанчын. Яны былі шпіталізаваныя.
У каментары БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка распавёў падрабязнасці здарэння. Паміж мужчынам і жанчынамі адбылася сварка, тады ён абліў жанчын неўсталяванай гаручай вадкасцю і падпаліў запальнічкай. Жанчын шпіталізавалі з дыягназам "тэрмічны апёк полымем твару, шыі, грудной клеткі і верхніх канечнасцяў".
На пінчука пачалі крымінальную справу за замах на злачынства і замах на забойства. Яго затрымалі.