У рэчыцкім парку знайшлі больш за тры кілаграмы ртуці
03.01.2018 11:17
—
Разное
Фота: tutknow.ru
Зранку 2 студзеня рэчыцкія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра знойдзеную ёмістасць з іртуццю. Як адзначае прэс-служба МНС, паведамленне пра небяспечную знаходку паступіла ў 10.32.
Небяспечная знаходка выявілася ў Парку Перамогі. Пластыкавую бутэльку з іртуццю знайшла дворнік падчас прыборкі тэрыторыі. Пляшка была герметычна зачыненая. Дэмеркурызацыйныя мерапрыемствы праводзіць не давялося.
Ратавальнікі забралі небяспечную знаходку для далейшай утылізацыі. Агульная маса ртуці склала 3,3 кг.