У Талачынскім раёне пасажыр аўтобуса напаў з нажом на памочніка кіроўцы

Источник материала:  
03.01.2018 11:40 — Разное
У Талачынскім раёне пасажыр аўтобуса напаў з нажом на памочніка кіроўцы
Фота: БЕЛТА

Нажавую рану атрымаў памочнік кіроўцы рэйсавага аўтобуса Пінск-Масква. Здарэнне адбылося ў Талачынскім раёне каля вёскі Старая Будаўка 1 студзеня каля 22-й гадзіны, інфармуе БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка УУС Віцебскага аблвыканкама Віталя Сапроненкі.

Аўтобус ехаў у напрамку расійскай мяжы. Каля вёскі Старая Будаўка ён прыпыніўся. Падчас стаянкі 62-гадовы пасажыр з Барысава пасварыўся з памочнікам кіроўцы (56-гадовым жыхаром Пінска) і стукнуў яго нажом. Пасля гэтага нападнік уцёк у лес.

Затрымалі яго праз 40 хвілін супрацоўнікі РАУС у лесе недалёка ад месца злачынства. Пацярпелы атрымаў пранікальнае нажавое раненне брушнай поласці і быў шпіталізаваны ў рэанімацыю раённай лякарні.

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

←Автор нашумевшего трека "Розовое вино" приедет в Минск с сольным концертом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика