Пры выбуху газу ў Баранавічах пацярпела пажылая жанчына
02.01.2018 17:38
—
Разное

Фота: pixabay.com
1 студзеня ў Баранавічах адбыўся выбух у адной з кватэр пяціпавярхоўкі на вуліцы Леніна, паведамляе tut.by.
У абласным упраўленні МНС кажуць, што ў кватэры на чацвёртым паверсе ўспыхнула газапаветраная сумесь. Прычына ўспышкі невядомая.
Пры здарэнні пацярпела гаспадыня кватэры — 92-гадовая жанчына. Яе з апёкамі даставілі ў лякарню. Стан жанчыны ацэньваецца як здавальняючы.
Як заявіў афіцыйны прадстаўнік МНС па рэгіёне Сяргей Машноў, бачных пашкоджанняў канструкцый дома пры здарэнні няма, у пакоі выбітая шыба.