У Віцебску знайшлі мужчыну, павешанага на дзіцячай пляцоўцы
02.01.2018 10:33
—
Разное

Фота: news.vitebsk.cc
1 студзеня ў Віцебску на дзіцячай пляцоўцы ў дварах на вуліцы Герцэна знайшлі павешанага мужчыну, пішуць "Народныя навіны Віцебска".
Мужчыну было каля 30 гадоў. Ён вісеў на перакладзіне арэляў на дзіцячай пляцоўцы паміж дамамі №14 і 16а. Ногі мужчыны былі ў напаўсагнутым стане, а побач вісела сумачка-барсетка.
Мяркуецца, што ён мог скончыць жыццё самагубствам.
Відавочцы распавялі, што жыў мужчына непадалёк на супрацьлеглым баку вуліцы. Праваахоўнікі хутка знайшлі яго жонку і выклікалі на месца трагедыі. Падрабязнасці трагедыі следства не паведамляе.