Кіроўца-"бяспраўнік" насмерць разбіўся пад Полацкам
02.01.2018 10:51
—
Разное
Фота: ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама
ДТЗ з трагічным вынікам адбылося ўвечары 1 студзеня каля вёскі Палата ў Полацкім раёне, паведамляе ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Каля 18-й гадзіны кіроўца Citroen не справіўся з кіраваннем на прамым участку дарогі. Аўтамабіль вылецеў у кювет і стукнуўся ў дрэва.
У ДАІ пра аварыю паведаміў сведка. На месцы здарэння супрацоўнікі ДАІ выявілі труп мужчыны. Гэта быў 28-гадовы жыхар Наваполацка.
Паведамляецца, што аўто не прайшло тэхагляд, а кіроўца не меў права на кіраванне: у 2011 і 2015 гадах яго прыцягвалі да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым выглядзе і пазбавілі правоў кіроўцы.