На пажары ў Гродне выратавалі чатырох чалавек
02.01.2018 11:42
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Уначы 1 студзеня, у 23.26, гродзенскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра задымленне ў кватэры на першым паверсе пяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома ў абласным цэнтры.
На месцы выкліку работнікі МНС выратавалі чатырох чалавек. Сярод іх была гаспадыня кватэры, мужчына, які быў у яе ў гасцях, і яшчэ два чалавекі, асобы якіх высвятляюцца. Іх шпіталізавалі з дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння".
Прычынай пажару ратавальнікі называюць парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў.