У Жыткавіцкім раёне легкавік вылецеў у меліяратыўны канал
30.12.2017 12:57
—
Разное

Фота: МНС
У Жыткавіцкім раёне легкавы аўтамабіль з’ехаў з дарогі і вылецеў у меліяратыўны канал. Здарэнне адбылося позна ўвечары 29 снежня каля вёскі Белеў. Мужчына, які быў за рулём Фольксвагена-Пасат, не справіўся з кіраваннем. Машына зляцела з аўтамабільнага моста і трапіла ў роў, паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
Кіроўцу даставілі ў лякарню. Машыну даставалі супрацоўнікі МНС пры дапамозе аўтамабільнага крана.