“Ісламская дзяржава” ўзяла адказнасць за тэракт у Санкт-Пецярбургу

Источник материала:  
30.12.2017 10:56 — Разное
“Ісламская дзяржава” ўзяла адказнасць за тэракт у Санкт-Пецярбургу
Фота: REUTERS

Тэрарыстычная групоўка “Ісламская дзяржава” ўзяла на сябе адказнасць за тэракт у расійскім Санкт-Пецярбургу. Здарэнне адбылося 27 снежня, у выніку пацярпелі 13 чалавек. Спачатку следчыя органы Расіі кваліфікавалі інцыдэнт як замах на забойства, але потым прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў здарэнне тэрактам.

Арганізатары нападу зладзілі выбух у краме на Кандрацьеўскім праспекце. Мяркуецца, што зламыснік заклаў бомбу ў камеры захоўвання. Паводле мясцовых СМІ, за паўгадзіны да тэракту ў супермаркет зайшоў мужчына неславянскай знешнасці, паклаў заплечнік у камеру захоўвання, хутка прайшоў па гандлёвай зале, а потым пакінуў краму.

15 снежня спецслужбы Расіі паведамілі пра затрыманне групы асобаў, якая планавала серыю выбухаў, у тым ліку ў Казанскім саборы. Усе яны з’яўляюцца прыхільнікамі “Ісламскай дзяржавы”.

Сёлета ў Пецярбургу ўжо быў тэракт — 3 красавіка выбух прагрымеў у метро, у выніку чаго загінулі 16 чалавек. Тады адказнасць за напад узяла на сябе групоўка “Батальён імама Шаміля”, якая заявіла пра сваю сувязь са структурамі “Аль-Каеды”, паведамляе ВВС.

←Советы от стилистов: в чем встретить Новый год-2018

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика