На МКАД мікрааўтобус урэзаўся ў грузавік
28.12.2017 16:27
—
Разное
Фота: sudexpert.gov.by
На Мінскай кальцавой аўтадарозе адбылося ДТЗ з удзелам мікрааўтобуса і грузавіка, перадае БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася 27 снежня каля 13.30 на 38-м кіламетры кальцавой. Грузавы аўтамабіль ГАЗ спыніўся і выставіў аварыйны знак. Падчас гэтага прыпынку ў грузавік уехаў мікрааўтобус "Мерсэдэс".
У выніку здарэння кіроўца мікрааўтобуса быў шпіталізаваны.
ДАІ і следча-аператыўная група з супрацоўнікамі ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Мінску праводзяць агляд месца здарэння.