Забойца, які хаваўся некалькі дзён, сам здаўся мінскім міліцыянтам

Источник материала:  
27.12.2017 19:57 — Разное
Забойца, які хаваўся некалькі дзён, сам здаўся мінскім міліцыянтам
Фота: БЕЛТА

Забойца 20-гадовай мінчанкі сам здаўся праваахоўнікам пасля таго, як некалькі дзён хаваўся, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама

Трагедыя адбылася 22 снежня ў адной з кватэраў Ленінскага раёна сталіцы. У той дзень там адпачывала кампанія з пяці чалавек — чатыры мужчыны і адна дзяўчына. Пад канец вечара тры мужчыны з гэтай кампаніі (25 гадоў, 31 год і 33 гады) сышлі спаць. Зранку мужчыны выйшлі на кухню, дзе пабачылі дзяўчыну, якая сядзела на падлозе ў слязах. 

Яна распавяла, што яе згвалціў 46-гадовы мужчына, з якім яна засталася сам-насам, калі астатнія сышлі спаць. Дзяўчына прыгразіла, што пойдзе ў міліцыю. Аднак старэйшы ў кампаніі пераканаў усіх, што пагаворыць з ёй і ўлагодзіць канфлікт. Мужчына папрасіў таварышаў выйсці з кухні і застаўся сам-насам з дзяўчынай. 

Як выявіла следства, ён задушыў дзяўчыну і схаваў яе цела ў канапу. Пазней зламыснік планаваў яго вывезці.

Пасля забойства мінчук баяўся, што яго здадуць прыяцелі, якія выпівалі з ім у той дзень, таму ён стаў хавацца. І сапраўды прыяцелі паведамілі пра ўсё ў міліцыю. Праваахоўнікі адразу ўзялі пад кантроль магчымыя месцы з'яўлення зламысніка, а таксама знаёмых і сваякоў. Яму перакрылі магчымасць пакінуць краіну і стварылі такія ўмовы, каб знаёмыя не маглі яму дапамагчы. 

Аператыўнікі выявілі, што адразу пасля забойства мужчына з'ехаў у Лідскі раён, потым прыехаў у Ліду, дзе зняў кватэру на суткі. Аднак ён не мог пакінуць краіну і атрымаць дапамогу ад сваякоў. Таксама ў мужчыны не было грошай, каб даўжэй хавацца па арандаваных кватэрах. Таму ён з'явіўся ў Ленінскае РУУС Мінска з яўкай з павіннай.

Мужчына працуе індывідуальным прадпрымальнікам, займаецца грузаперавозкамі. 

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу.

←Верховный суд оставил в силе приговор 16 бывшим таможенникам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика