Аленіха выпрасіла ў краме шакаладку, а потым прывяла туды іншых аленяў
27.12.2017 09:31
—
Разное
Фота з Facebook
У амерыканскім штаце Каларада аленіха прыйшла ў краму на аўтазапраўцы. Выпрасіўшы ў прадаўца шакаладку, яна знікла з крамы, але неўзабаве вярнулася туды за дабаўкай з іншымі аленямі. Гісторыю, расказаную CBS Denver, заўважыла ў сеціве Lenta.ru
Прадавачка Лоры Джонс (Lori Jones) сцвярджае, што не аднойчы бачыла жывёлаў на вуліцы перад крамай. У сярэдзіне снежня адна аленіха асмялела і ўвайшла ўнутр. "Яна зусім не звяртала на мяне ўвагі, — распавядае Джонс. — Спачатку разглядала сонечныя акуляры, потым марозіва і чыпсы".
Каб выправадзіць аленіху, прадавачцы давялося аддаць ёй шакаладку. Яна вярнулася да працы, аднак праз некалькі хвілінаў зноў убачыла ў краме жывёлу. Перад ёй стаяла тая ж аленіха, а ў дзверы магазіна заглядалі аляняты!